Подписаться на рассылку

Ваш e-mail

 На рассылку подписано 29 человек
Информация о рассылке



Читать CDSI_Belarus в Твиттере
Ссылки

Студэнцкая Рада

Европейский студенческий союз

Молодежное Правозащитное Движение

Альтэратыўная моладзевая платформа

Ассамблея НДА

Восточно-европейский исследовательский центр

Студенческий Парламент Республики Польша

SAIH

ADB

Наш баннер
Сайт "Центра развития студенческих инициатив"
Код баннера:

<a href="http://cdsi.by"><img src="http://cdsi.by/doc/CDSI_banner.jpg" alt=" Сайт Центра развития студенческих инициатив"></a>

Мінская моладзь убачыла і пачула «STUDэнцкую гісторыю»


yhdhdj15 студзеня ў мінскай галерэі Арт Сядзіба ўрачыста адкрылася фотавыстава «STUDэнцкая гісторыя». Адкуль пайшоў міжнародны дзень студэнтаў, што такое студэнцкая салідарнасць і ці магчыма яна ў цяперашні час? Шукайце адказы далей.

«Наша выстава – гэта, у першую чаргу, спроба паказаць беларускай моладзі прыклады студэнцкай салідарнасці, а таксама прадаставіць магчымасць даведацца больш пра міжнародны студэнцкі рух» – распавялі прадстаўнікі прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада», якая выступіла адным з арганізатараў фотавыставы.

Міжнародны дзень студэнтаў – свята з трагічным мінулым і светлай будучыняй



На выставе дэманструюцца здымкі падзей 1939 году ў Чэхаславакіі, калі фашысцкія войскі акупавалі краіну, а студэнцкія пратэсты супраць былі жорстка падаўленыя. 17 лістапада таго году каля 1200 студэнтаў былі засланыя ў канцлагер, 9 актывістаў – пакараныя смерцю без суда.

sgsg


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Праз два гады пасля гэтых падзей у гонар загінулых быў заснаваны міжнародны дзень студэнтаў.

«Будзь маладым і заткніся»

Таксама на выставе экспануюцца здымкі майскіх падзей 1968 года ў Францыі, якія прывялі да адстаўкі тагачаснага прэзідэнта Шарля дэ Голя і зменаў у грамадстве. Адзін з найбольш яскравых лозунгаў тых часоў – «Будзь маладым і заткніся».

sgs

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фота з лістападаўскага паўстання ў Афінскім Палітэхнічным універсітэце ў 1973 годзе. Падзей 1989 году на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне (Кітай).dhfj


 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

«Праўда і любоў перамогуць хлусню і нянавісць»

А таксама лістападаўскіх падзей у Чэхаславакіі ў 1989 годзе, якія прывялі да змены камуністычнага рэжыма ў краіне (так званая «аксамітная рэвалюцыя»). Адзін з лозунгаў гэтых падзей – «Праўда і любоў перамогуць хлусню і нянавісць».

Акрамя гэтага, каля 50 наведвальнікаў выставы пазнаёміліся з прыкладамі студэнцкай салідарнасці ва Украіне («Рэвалюцыя на граніце»), Расіі («Марш на Крэмль») і Беларусі (кампанія супраць адмены льготаў у 2007 годзе і шэраг акцый пад назвай «Дзень зайца»).

А завершыўся вечар праглядам фільма «Вялікая мара», які распавядае пра зараджэнне пратэстнага руху ў Італіі.

dhj

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Нагадаем, 20 студзеня наведвальнікаў выставы «STUDэнцкая гісторыя» чакае прагляд фільма, а 25 студзеня – апошні дзень працы фотавыставы – адбудзецца ўрачыстае закрыццё і акустычны канцэрт.

Арганізатарамі выставы выступілі прадстаўнікі моладзевых арганізацый і ініцыятыў у супрацы з галерэяй «Арт Сядзіба».

Яшчэ больш здымкаў з урачыстага адкрыцця фотавыставы «STUDэнцкая гісторыя» глядзіце ў Facebook.

Прысутнічалі на адкрыцці выставы альбо ўжо наведалі яе? Дзяліцеся ўражаннямі ў каментарыях да артыкула, а таксама з сябрамі ў сацыяльных сетках!

ampby.org

 

 

 

 

 

 

 

 



















www.ampby.org