Подписаться на рассылку

Ваш e-mail

 На рассылку подписано 29 человек
Информация о рассылке



Читать CDSI_Belarus в Твиттере
Ссылки

Студэнцкая Рада

Европейский студенческий союз

Молодежное Правозащитное Движение

Альтэратыўная моладзевая платформа

Ассамблея НДА

Восточно-европейский исследовательский центр

Студенческий Парламент Республики Польша

SAIH

ADB

Наш баннер
Сайт "Центра развития студенческих инициатив"
Код баннера:

<a href="http://cdsi.by"><img src="http://cdsi.by/doc/CDSI_banner.jpg" alt=" Сайт Центра развития студенческих инициатив"></a>

15 студзеня ў мінскай галерэі «Арт Сядзіба» адкрываецца фотавыстава «STUDэнцкая гісторыя»

лого«STUDэнцкая гісторыя» – фотавыстава, якая распавядзе пра студэнтаў праз прызму гістарычных падзей, пакажа праявы студэнцкай салідарнасці і іх моцы. Вас чакаюць ўнікальныя здымкі, якія раней нідзе не паказваліся, прагляд фільмаў і акустычны канцэрт.

Выстава адкрыта з 15 па 25 студзеня 2012 года. У першы дзень – 15 студзеня – запланавана урачыстае адкрыццё, расповед гісторыі пра самыя важныя падзеі ў міжнародным студэнцкім руху, а таксама прагляда фільма. Падчас правядзення выставы запланаваны прагляд фільма і акустычны канцэрт.

Урачыстае адкрыццё фотавыставы адбудзецца 15 студзеня а 16-ай гадзіне ў галерэі «Арт-Сядзіба» (вул. Куйбышава, 22).

Запрашаем усіх ахвотных, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Праграмы фотавыставы «STUDэнцкая гісторыя»

15 студзеня (нядзеля) – урачыстае адкрыццё выставы. Факты і падзеі з гісторыі міжнароднага студэнцкага руху. Прагляд фільма.

20 студзеня (пятніца) – прагляд мастацкага фільма.

25 студзеня (серада) – урачыстае закрыццё выставы. Акустычны канцэрт.

Далучайцеся да падзеі Вконтакте.

www.ampby.org паводле прэс-рэліза.